Пад такой назвай адкрылася выстаўка навуковых, вучэбна-метадычных і публіцыстычных прац кандыдата філалагічных навук, дацэнта кафедры тэорыі і метадалогіі журналістыкі Таццяны Падаляк у медыятэцы журфака БДУ.
Дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Чарнякевіч Аксана Пятроўна выступіла ў якасці эксперта ў дакументальным фільме Сталічнага тэлебачання “Яе называлі беларускай Ахматавай. Трагедыя Яўгеніі Янішчыц” з серыі “Тайны Беларусі”.