18 лютага адбылася адкрытая лекцыя-прэзентацыя «Роднае слова: урокі А. І. Наркевіча» кандыдата філалагічных навук, дацэнта кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання Вольгі Аляксандраўны Горбач. Заняткі былі прысвечаны святкаванню Міжнароднага дня роднай мовы і 90-годдзю доктара філалагічных навук, прафесара Аркадзя Іосіфавіча Наркевіча.

 

stil1

 

На прыкладзе даследаванняў слыннага беларускага вучонага, які доўгі час працаваў на факультэце журналістыкі і выпрацоўваў адмысловы моўны густ у студэнтаў, разглядалася роля назоўніка як прадуктыўнай часціны мовы у марфалагічнай стратыфікацыі публіцыстычнага маўлення.

 

stil2

 

На лекцыі Вольгі Аляксандраўны студэнты мелі магчымасць усвядоміць думку мовазнаўца А. І. Наркевіча аб захаванні культуры маўлення журналіста, развіцці моўнай інтуіцыі поруч з творчасцю.

 

stil3

Вверх