Дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Чарнякевіч Аксана Пятроўна, старшы выкладчык кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Лакцевіч Кацярына Вячаславаўна, дацэнт кафедры журналістыкі і менеджменту СМІ Воюш Інга Дзмітрыеўна і выпускніца кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі, супрацоўнік часопіса “Маладосць” Святлана Курганава працавалі ў складзе журы на ХХІ конкурсе работ даследчага характару навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці.

Другакурснікі пабачылі рукапісы, выданні твораў розных гадоў, архіўныя здымкі, асабістыя рэчы, творы графікі і жывапісу, якія распавядаюць пра жыццёвы і творчы шлях Янкі Купалы. Дзякуючы мемарыяльным куткам, інтэр’ерам працоўнага кабінета, наведвальнікі музея атрымалі ўяўленне пра тагачасную Вільню, Санкт-Пецярбург, даваенны Мінск.

8 лістапада 2018 г. дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Часнок Ірына Чаславаўна правяла семінар для настаўнікаў «Беларуская літаратура сёння: навінкі друку, сучасныя выдавецтвы, хіты шорт-лістоў» у Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі.

Вверх