20 снежня на "Тыдзень культуры" кафедрай літаратурна-мастацкай крытыкі быў запрошаны рэжысёр першага беларускага моладзевага сіткама (сітуацыйнай камедыі) Іван Паўлаў.

Па запрашэнні кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі "Тыдзень культуры" наведалі Аляксей Стрэльнікаў і Анастасія Васілевіч. Госці правялі майстар-клас, падчас якога навучылі студэнтаў арыентавацца ў постдраматычным тэатры.

Па ініцыятыве кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі трэці дзень "Тыдня культуры" пачаўся з сустрэчы з членамі Кластара культурнай скіраванасці.

17 снежня на факультэце журналістыкі ў межах "Тыдня культуры" адбылася сустрэча з дачкой класіка Алеся Адамовіча. Наталля Адамовіч распавяла цікавыя і малавядомыя факты з біяграфіі свайго бацькі. Прысутныя мелі магчымасць пабачыць рэдкія здымкі і рарытэтныя выданні.

Вверх