Кафедра медыялінгвістыкі і рэдагавання факультэта журналiстыкi БДУ шчыра запрашае прыняць удзел у рабоце Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Слова ў кантэксце часу” (11 сакавіка 2024 г.). Мерапрыемства прысвечана 95-годдзю доктара філалагічных навук, прафесара Аркадзя Іосіфавіча Наркевіча і 80-годдзю факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

 

Праграму канферэнцыі можна паглядзець па спасылцы.

 

Пленарнае пасяджэнне канферэнцыі пачнецца 11 сакавіка ў 11:00 (аўд. 308). Канференцыю адкрые дэкан факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксей Бяляеў. Навуковыя даклады прадставяць вядомыя даследчыкi Віктар Іўчанкаў, Таццяна Дасаева, Ларыса Селязнёва, Уладзiмiр Канькоў, Вікторыя Ляшук, Ван Сюй.

 

Работа канферэнцыi працягнецца па секцях "Медыялінгвістыка, мова, маўленне", "Культура маўлення журналіста", "Дыскурсны аналіз СМI", "Гісторыя, тэорыя і метадалогія журналістыкі".

 

nark

 

Канференцыя прымеркавана да 95-годдзя Аркадзя Іосіфавіча Наркевіча, доктара філалагічных навук, прафесара, спецыяліста ў галіне марфалогіі і сінтаксісу беларускай мовы, культуры мовы журналіста (10.03.1929 – 13.10.2002).

 

Вверх