У маскоўскім выдавецтве пачалі выпускаць збор твораў Уладзіміра Караткевіча. Выдадзены два тамы: першы пад назвай «Дзікае паляванне караля Стаха» і другі – раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды».

 

На рускую мову пераклаў творы класіка даследчык творчасці Уладзіміра Караткевіча, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Пятро Пятровіч Жаўняровіч.

 

Zh 2019 1

 

Папярэдні пераклад на рускую мову 2011 года звераны з тэкстам новага беларускага збору сачыненняў, дапоўнены і ўдакладнены асобныя фрагменты. Цікава, што раман другога тома «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» суправаджаецца каментарыямі.

 

photo 2022 01 10 18 29 08

 

Не менш цікавымі і змястоўнымі будуць і наступныя тамы збору твораў класіка беларускай літаратуры.

Вверх