Пайшла з жыцця Марыя Пятроўна Карповіч – адмысловы Майстар Слова, выбітны Выкладчык, шчыры рупліўца журфаку.

Моц слова, цвёрдасць духу, справядлівасць учынкаў вылучала яе сярод журналістаў, выкладчыкаў, навукоўцаў.

Напісанае ў манаграфіях і падручніках, артыкулах, прамоўленае ў студэнцкіх аўдыторыях, на творчых сустрэчах і навуковых сімпозіумах застанецца ў памяці кожнага, хто меў шчасце працаваць з ёю, вучыцца ў яе, сябраваць...

Пякучым болем адбіваецца ў душах горкая страта, невыносны сум апаноўвае нашыя сэрцы...

Развітанне з Марыяй Пятроўнай Карповіч адбудзецца 28 лютага ў 18.00 па адрасе: Кульман, 33А, жалобная VIP-зала.

 

karpovich20

 

 

 

Kaf TM 022

 

32BJ4472

 

Kaf TM 023

Вверх