21 лютага па ініцыятыве Саюза жанчын БДУ на факультэце журналістыкі адбылася работа круглага стала «Нацыянальныя мовы ва ўмовах глабалізацыі», прыўрочанага да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы.

 

 eqweqw

 

tytyty

 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Саюза жанчын БДУ – к. філал. навук, дацэнт кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання В. А. Горбач, доктар філалагічных навук, прафесар Т. М. Дасаева, старшы выкладчык кафедры тэлебачання і радыявяшчання А. А. Катрэнка, сакратар Савета маладых вучоных факультэта журналістыкі Л. Р. Хмель.

 

 oytytyu

 

gbhddfdd

 

jhjhjhgjjgg

 

Да размовы былі запрошаны беларускія студэнты, а таксама замежныя студэнты, магістранты, аспіранты факультэта, якія прыехалі з Кітая, В’етнама, Японіі, Туркменістана, Узбекістана, Украіны і Расіі і слухачы факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДУ.

 

 kjhkjhkhj

 

bvbvcbvcb

 

cxxcxcxxz

 

Мэтай правядзення круглага стала было пашырэнне ведаў, абмен вопытам па праблеме захавання разнастайнасці нацыянальных моў у сучасным свеце. Удзельнікі падзяліліся сваем бачаннем існавання моў на міжнароднай арэне.

 

 rtrere

 

piopoip

 

Абмяркоўваліся пытанні перакладаў беларускіх творцаў на іншыя мовы, існаванне літаратурных моў і прычыны парушэння нормаў у іх, уплыў суседніх моў, шляхі папулярызацыі нацыянальных моў сярод моладзі. Дабразычлівасць і ўтульнасць сустрэчы надалі вершы і песні на мовах ўдзельнікаў.

 

xczczxcxz

 

qwqwqwqw

Вверх