Прафесар Віктар Іўчанкаў 18 лютага сустрэўся з удзельнікамі праекта РГА “Белая Русь” – Беларускай рэспубліканскай лігі дэбатаў. Тэма для абмеркавання – “Маўленчы імідж сучасніка” – была абрана невыпадкова.

 

20200219m1 12

 

20200219m1 1


Ад маўленчага густу, умення карыстацца словам, знаходзіць найбольш удалыя выразы і фарміраваць праз тэкст свой імідж залежыць, наколькі дзейсным ты будзеш у жыцці, запатрабаваным у грамадстве і эфектыўным у сваёй дзейнасці. Студэнты з розных ВНУ краіны (БДУ, БДУІР, БНТУ, БДАТУ, Акадэміі кіравання, БДТУ, БДЭУ, БДМУ, ПДПУ імя Максіма Танка) пераканаліся ў тым, што сёння не могуць прынесці поспех пустыя фразы-трафарэты мінулага.

 

20200219m1 3

 

 

20200219m1 9

 

Слова становіцца мабільным, эканомным, вольным ад стандарту і надзвычай запатрабаваным у віртуальным асяродку. Удзельніку семінару добра ўсвядомілі, што, толькі спасцігнуўшы майстэрства араторыі, можна ясна выражаць думкі, умець аргументаваць уласную пазіцыю, знаходзіць выйсце з розных складаных сітуацый, а значыць быць паспяховым.

 

20200219m1 7

 

20200219m1 4

 

20200219m1 14

Вверх