17 лютага на факультэце журналiстыкi ў межах кластара культурнай накiраванасцi адбыўся майстар-клас галоўнага рэдактара часопіса "Маладосць" Святланы Воцінавай.
Спадарыня Святлана распавяла пра тое, якім павінен быць матэрыял, каб яго надрукавалі на старонках часопіса, якія рубрыкі і калонкі могуць стаць пляцоўкай для першых творчых спроб студэнтаў, якія памылкі і недахопы найчасцей сустракаюцца ў творах аўтараў-пачаткоўцаў.
Таксама кожны прысутны выканаў невялікае заданне: паспрабаваў сябе ў ролі стыльрэдактара. А самыя зацікаўленыя атрымалі ў падарунак нумары часопіса "Маладосць". Сустрэча арганізавана кафедрай літаратурна-мастацкай крытыкі.
Фотаздымкі Анастасіі Рцішчавай, вучаніцы сярэдняй школы №162.