Навуковая ступень кандыдата фiлалагiчных навук прысуджана старшаму выкладчыку кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі Дзмітрыю Алегавічу Нікановiчу.
Паспяховая абарона дысертацыі «Газетны кантэнт ва ўмовах трансфармацыі нацыянальнай медыясферы: адаптацыя і мадэляванне» па спецыяльнасцi 10.01.10 – журналiстыка (фiлалагiчныя навукi) адбылася 3 кастрычніка 2019 г. Навуковы кіраўнік працы – дэкан факультэта журналістыкі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Вольга Міхайлаўна Самусевіч.
Шчыра віншуем маладога вучонага і навуковага кіраўніка. Жадаем плёну ў даследчай і выкладчыцкай дзейнасці!