Па запрашэнні кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі "Тыдзень культуры" наведалі Аляксей Стрэльнікаў і Анастасія Васілевіч. Госці правялі майстар-клас, падчас якога навучылі студэнтаў арыентавацца ў постдраматычным тэатры.

 

IMG 2180

 

А. Стрэльнікаў (крытык, кандыдат мастацтвазнаўца, вядоўца канала "Культура" Беларускага радыё) адкрыў сакрэты "крытычнай кухні". А. Васілевіч (тэатразнаўца, крытык, рэдактар Цэнтра беларускай драматургіі) пазнаёміла аўдыторыю з найноўшымі тэндэнцыямі тэатра.

 

IMG 2188

 

Напрыканцы сустрэчы студэнты і выкладчыкі задавалі пытанні наконт запатрабаванасці тэатральнай крытыкі ў нашым грамадстве, наконт працы беларускіх тэатраў над стварэннем уласнага брэнда, а таксама пытанні, датычныя папулярных у наш час жанраў.

 

IMG 2182

 

IMG 2183

 

IMG 2181

 

IMG 2185

 

IMG 2187

 

IMG 2193

Вверх