Па ініцыятыве кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі трэці дзень "Тыдня культуры" пачаўся з сустрэчы з членамі Кластара культурнай скіраванасці.

 

IMG 2124

 

Галоўны рэдактар "Выдавецкага дома "Звязда"" Павел Якаўлевіч Сухарукаў распавёў студэнтам пра арганізацыю, пра перыядычныя выданні, якія ўваходзяць у рэдакцыйна-выдавецкую ўстанову. П. Сухарукаў акцэнтаваў увагу на тым, што газета "Звязда" – на дадзены момант адзіная штодзённая грамадска-палітычная беларускамоўная газета Беларусі, а сатырычны часопіс "Вожык" – адзіны часопіс падобнага кшталту, які захаваўся на постсавецкай прасторы.

 

IMG 2121

 

Паводле Паўла Якаўлевіча, штат "Выдавецкага дома" зараз налічвае 177 чалавек, сярод якіх нямала выпускнікоў факультэта журналістыкі. Галоўны рэдактар падкрэсліў, што заўсёды рады маладым кадрам.

 

IMG 2141

 


Аляксей Іванавіч Чарота, галоўны рэдактар газеты "Літаратура і мастацтва", падзяліўся сваімі поглядамі на сучасную літаратурную сітуацыю, сучасную крытыку і выкліканыя часам выдавецкія праблемы. А. Чарота таксама расказаў пра прафесійныя поспехі нядаўніх выпускнікоў журфака.

 

IMG 2137

 

Галоўны рэдактар часопіса "Нёман" Алейчанка Юлія Аляксандраўна закранула пытанні папулярызацыі беларускай літаратуры сярод рускамоўнага насельніцтва іншых краін, расказала пра пераклады.

 

IMG 2121

 


Галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Мальчэўская Алена Аляксандраўна заклікала аўдыторыю да актыўнасці. Паводле А. Мальчэўскай, часопіс гатовы разглядаць цікавыя прапановы студэнтаў (новыя праекты і падобнае).

 

IMG 2123


Намеснік галоўнага рэдактара часопіса "Маладосць" Дзмітрый Шулюк адзначыў, што "Маладосць" – цудоўная магчымасць заявіць пра сябе. Калісьці ў часопісе друкаваліся творы класікаў, якія тады яшчэ класікамі не былі. Паводле Д. Шулюка, магчыма, у будучым вядомымі стануць і цяперашнія дэбютанты.
Члены Кластара культурнай скіраванасці расказалі студэнтам пра магчымасці супрацы.

 

IMG 2138

 

IMG 2148

 

IMG 2150

 

IMG 2151

 

IMG 2152

 

IMG 2153

 

 

Вверх