17 снежня на факультэце журналістыкі ў межах "Тыдня культуры" адбылася сустрэча з дачкой класіка Алеся Адамовіча. Наталля Адамовіч распавяла цікавыя і малавядомыя факты з біяграфіі свайго бацькі. Прысутныя мелі магчымасць пабачыць рэдкія здымкі і рарытэтныя выданні.

 

IMG 2154

 

IMG 2168

 

У першай частцы імпрэзы Наталля Адамовіч зрабіла акцэнт на літаратурных творах, расказала пра тое, як яе бацька працаваў над кнігамі "Я з вогненнай вёскі", "Карнікі", "Блакадная кніга". Таксама Н. Адамовіч падняла пытанне ўшанавання памяці пісьменніка, крытыка, сцэнарыста, публіцыста, грамадскага дзеяча.

 

IMG 2161

 

IMG 2169

 

Другая частка мерапрыемства была прысвечана разгляду фільмаў, знятых паводле сцэнарыяў класіка. Шмат было сказана пра супрацу А. Адамовіча з іншымі творцамі, пра цяжкасці, з якімі сутыкнуўся сцэнарыст, паказаны фатаграфіі са здымачнай пляцоўкі.

 

IMG 2165

 

Аповед Наталлі Адамовіч выклікаў цікаўнасць у публікі. Напрыканцы сустрэчы студэнты і выкладчыкі актыўна задавала пытанні.

 

IMG 2170

Вверх