На пасяджэнні Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 18 снежня навуковая ступень доктара фiлалагiчных навук па спецыяльнасці 10.01.10 – журналістыка прысуджана дацэнту кафедры медыялогіі факультэта журналістыкі БДУ Таццяне Уладзіміраўне Падаляк.

Подоляк

Дысертацыя на тэму “Аксіялогія сучаснай беларускай журналістыкі” была абаронена на пасяджэнні савета Д 02.01.08 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце 15 мая 2019 г. Навуковы кансультант – акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў.

Шчыра віншуем Таццяну Уладзіміраўну і жадаем ёй плёну ў далейшай даследчай працы!

Вверх