Сучасныя пісьменнікі Алена Занкавец і Кірыл Стаселька падзяліліся са студэнтамі сакрэтамі літаратурнага маркетынгу.
Алена Занкавец, аўтар васьмі кніг, распавяла пра стратэгіі прасоўвання масавай літаратуры, пра супрацу з сайтамі, пра “падпіску” на творы, што пішуцца ў бесперапынным рэжыме. Таксама празаік расказала, як яе творчасць з хобі перарасла ў прафесійную дзейнасць.
Кірыл Стаселька, беларускі пісьменнік, аўтар кніг “Дзіцячы маніфест” (2015), “Marginalis” (2016), “Дзевяць жыццяў Віта Морэ” (2019) адкрыў сакрэты арыгінальных пошукаў пашырэння чытацкай аўдыторыі ў ХХІ стст.: сам творца прадаваў свайго літаратурнага героя, праводзіў неардынарныя конкурсы ў Instagram, распрацоўваў стыкерпак паводле свайго рамана.
Сустрэча, арганізаваная кафедрай літаратурна-мастацкай крытыкі, прайшла ў інтэрактыўным фармаце.