16 снежня "Тыдзень культуры", які праводзіць кафедра літаратурна-мастацкай крытыкі, пачаўся з квіза "Нашто каласы, калі няма васількоў", падрыхтаванага І.Ч. Часнок.
Каманды 2 курса спаборнічалі ў кемлівасці і логіцы, адказваючы на пытанні, прысвечаныя літаратуры. Далучыліся да інтэлектуальнай барацьбы і выкладчыкі.
Першае месца заняла каманда "Не саромеемся" (спецыяльнасць "Менеджмент"). Срэбнымі прызёрамі стала каманда "Вяршыня" (спецыяльнасць "Міжнародная журналістыка"). Трэцяе месца ў каманды выкладчыкаў кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі "Калыханка".