Журфак – гэта якасная падрыхтоўка прафесійных журналістаў.

Пасля пераезду ў 2008 годзе ў новы будынак на вуліцу Кальварыйскую факультэт атрымаў новае дыханне. Новы статус набыла і міжнародная канферэнцыя “Беларуская журналістыка”, распачаўшая сваю дзейнасць ў 1998 г. як пляцоўка апрабацыі вынікаў навуковых даследаванняў у галіне журналістыкі.

 

Konf 2010 007

Konf 2002 005
Konf journ 18 01

У дзвюхтысячныя гады на факультэце журналістыкі былі пашыраны спецыяльнасці па падрыхтоўцы студэнтаў, а гэта вэб-журналістыка, менеджмент СМІ, літаратурная работа (творчасць). Вядома, у гэтым заслуга працоўнага калектыва, без творчага запалу і ініцыятывы якога б нічога не атрымалася.

Journ 65 014

 

Tibo 2010 034

Дарэчы, са спецыяльнасцю вэб-журналістыка мы паспелі своечасова, бо само жыццё прадыктавала неабходнасць у падрыхтоўцы такіх спецыялістаў.

Streltsov 2016 015

Лічу, што зараз падрыхтоўку студэнтаў трэба весці ў накірунку вузкай спецыялізацыі. Жадаю факультэту журналістыкі далейшых поспехаў, росквіту і быць прыкладам для падобных факультэтаў як бліжняга, так і дальняга замежжа!

Sovet journ 14 04 2018 021

 

Sovet journ 14 04 2018 017

 

С. В. Дубовік, кандыдат філалагічных навук, дацэнт,
дэкан факультэта журналістыкі ў 2005–2018 гг.

Вверх