Захаванне традыцый, відаць, самае плённае пачынанне, якое павінна працягвацца бясконца. Таму што без традыцый, без пераемнасці і захавальнасці існаванне ніякага інстытута ў шырокім сэнсе слова немагчыма.
Захоўваць традыцыі, закладзеныя ў 60-70-я гады, актыўна дапамагалі ветэраны журфака, Б. В. Стральцоў, Е. Л. Бондарава, М. Я. Цікоцкі, А. А. Рудэнка. Захаванне традыцый, відаць, самае плённае пачынанне, якое павінна працягвацца бясконца.
У 90-я гады на факультэце з’явілася каманда маладых, таленавітых, адукаваных людзей, якія змаглі па-першае, стварыць у 1998 г. Савет па абароне доктарскіх дысертацый, і ў гэтым савеце ўпершыню на факультэце журналістыкі былі абаронены дысертацыі Т. Д. Арловай, Т. М. Дасаевай, Н. Ц. Фральцовай, В. І. Іўчанкавым.
Па-другое, наш факультэт першым у рэспубліцы ў той час укараніў рэйтынгавую сістэму, а ў 2001 г. у эксперыментальным парадку перайшоў на дзвюхузроўневую сістэму адукацыі: бакалаўрыят і магістратура. Шматлікія змены на нашым факультэце без падтрымкі кіраўніцтва ўніверсітэта зрабіць было б немагчыма: адкрыццё пяці спецыяльнасцей, чатырох новых кафедр, цэнтра камунікацыйных тэхналогій.
Зараз заўважаю, што студэнты ў многім змяняюцца да лепшага. Але ёсць і рысы дастаткова праблемныя: ім не хапае матывацыі ў навучанні, не заўсёды могуць абгрунтаваць выбар накірунку ў сваёй прафесіі. Для мяне ж журфак – гэта лёс, жыццё, творчыя пачаткі.
Са святам, дарагі факультэт!

В. П. Вараб’ёў, прафесар кафедры медыялогіі,
кандыдат філалагічных навук,
дэкан факультэта журналістыкі ў 1997–2005 гг.
кандыдат філалагічных навук,
дэкан факультэта журналістыкі ў 1997–2005 гг.