Падчас майго кіравання факультэтам быў рэвалюцыйны час, калі ў СССР і Рэспубліцы Беларусь адбываліся перамены грамадска-палітычнага ладу.
Журфак успрыняў і развіваў дэмакратычныя пераўтварэнні ў свабоднай беларускай дзяржаве. Удзельнічаў у высновах новай інфармацыйнай эпохі. Распачаў сучасную падрыхтоўку кадраў на аснове аб’ектыўна-гістарычнай метадалогіі. Як інстытут сацыяльна-палітычнай камунікацыі ў сваёй грамадскай і акадэмічнай дзейнасці арганічна спалучаўся з новай рэальнасцю.
Сваімі настаўнікамі ў журналістыцы я выдзяляю інтэлектуалаў публіцыстаў: Д. Пісарава, Я. Купалу, Э. Хемінгуэя. А сярод адораных выкладчыкаў – таленавітых прафесараў М. Г. Булахава, Р. В. Булацкага, А. Я. Журава, – сапраўдных гвардзейцаў, салдат Вялікай Айчыннай вайны.
Для мяне факультэт журналістыкі – гэта звышвялікая платформа жыццёвай творчасці і пачэснага служэння Радзіме.
Жадаю табе, мой факультэт, заўсёды заставацца гарантам высакаякаснай прафесійнай адукацыі на прасторы СНД!
А. Г. Слука, прафесар кафедры перыядычнага друку і
вэб-журналістыкі, доктар гістарычных навук,
дэкан факультэта журналістыкі ў 1986–1995 гг.