24 кастрычніка факультэт журналістыкі БДУ стаў пляцоўкай для правядзення Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Выдавецкая справа ў Рэспубліцы Беларусь: гісторыя, сучасны стан, праблемы і перспектывы».
Канферэнцыя прысвечана 75-годдзю факультэта журналiстыкi і 50-годдзю кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання.
Пачалося мерапрыемства з пленарнага адкрыцця канферэнцыі і круглага стала экспертаў. Таксама прысутныя маглі паўдзельнічаць у панэльных дыскусіях.
Ганаровы госць форума - кафедра журналістыкі Палтаўскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя У. Г. Караленкі.