Дацэнт кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання, кандыдат філалагічных навук Лілія Георгіеўна Шасцярнёва ўзначаліла філалагічную раду па праверцы масавай “Агульнай дыктоўкі” па беларускай мове, якая адбылася 1 чэрвеня 2019 года ў Нацыянальнай бібліятэцы.

 

DSC 0225

 

DSC 0216

 

Дыктоўку можна было напісаць і ля радыёпрыёмніка, а пасля даслаць на праверку. Гэты сумесны праект гандлёвай маркі “Лідскае” і канала “Культура” Беларускага радыё становіцца надзвычай важнай традыцыяй далучэння аматараў роднага слова і ўсіх жадаючых да вытокаў беларускай культуры.

 

AOLvTsjHAbM

 

DSC 0571

 

Знамянальна, што аўтарам тэксту выступіў вядомы па кнігах “Радзіва “Прудок” і “Прэм'ера” Андрэй Горват. Тэкст агучыў гурт Naviband. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел акцёры Купалаўскага тэатра Раман Падаляка і Міхаіл Зуй, а таксама студэнты факультэта журналістыкі: Мацвей Зайцаў, Кацярына Тарасава, Ягор Гермянчук, Наталля Салодкая, Ірына Івашка, Ірына Бубнова, Аляксандра Піліповіч-Сушчыц.

 

DSC 0451

 

DSC 0514

 

А ўвогуле дыктоўка аб’яднала больш за 500 чалавек.

 

DSC 0549

 

DSC 0558

Вверх