28 лютага былыя ўдзельнікі конкурсу − Уладзіслаў Сапрановіч, Данііл Лысенка, Мар’я Бадзей, Павал Клёк і першы арганізатар Аляксей Аляксандраў − падзяліліся сваімі ўспамінамі і ўражаннямі са студэнтамі і школьнікамі.

7RN0S9maG9Y

 

Куратарка конкурсу і студэнтка 4 курса Дар’я Смірнова распавяла, чаму такую сустрэчу было варта правесці: “Для студэнтаў важна пабачыць, як конкурс змяніўся за 9 гадоў, зразумець, што ён даў сваім удзельнікам, і яшчэ раз пагаварыць пра літаратуру. А да школьнікаў мы хацелі данесці, што ў гэтай справе таксама неабходна развіццё і адукацыя. І што гэта можа быць не проста мімалётнае хобі, балаўство, а штосьці сапраўды важнае і адчувальнае ў жыцці”.

 

gz8zyVg 70o

 

Таму не выпадкова, што апошнія гадзіны сустрэчы пераўтварыліся ў адкрыты мікрафон для школьнікаў, удзельнікаў рэспубліканскага этапа алімпіяды па прадметах “Руская мова” і “Руская літаратура”. Спачатку яны вельмі саромеліся выходзіць на імправізаваную сцэну, аднак потым ўжо не маглі спыніцца чытаць свае творы.

 

38OiTbknmus

 


Вечар скончыўся вершам Мікалая Гумілёва, які прачытаў кіраўнік “Брамамара” Уладзімір Анатольевіч Капцаў.

 

wR0IZCGpHIk

 

Рэспубліканскі літаратурны конкурс «Брамамар» быў ініцыяваны студэнтамі кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі БДУ у 2010 годзе. У 2018 годзе «Брамамар» афіцыйна атрымаў статус рэспубліканскага конкурсу, паколькі ахоплівае ўсе рэгіёны Беларусі.

xa1w1rZC YE

Галоўная мэта конкурсу — дапамагчы маладым аўтарам быць пачутымі, стварыць асяроддзе для развіцця і камунікацыі паміж удзельнікамі.

 

ZBjLNckxj10

Галоўныя заснавальнікі: Міністэрства інфармацыі, факультэт журналістыкі БДУ (кафедра літаратурна-мастацкай крытыкі) і «Выдавецкі дом „Звязда“»

 

Тэкст: Ганны Шарко. Фота: Веранікі Вельб.

Вверх