На факультэце журналістыкі БДУ 8 лютага адбылася сустрэча з вядомым журналістам, навукоўцам, пісьменнікам з Узбекістана, галоўным рэдактарам часопiса “Сусветная літаратура” Ахмаджонам Мелібоевым, які прыбыў у Мінск для ўдзелу ў XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.

 IMG 1331 1

 

У сустрэчы ўзялі ўдзел супрацоўнiкi кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання і кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі. Член Саюза пісьменнікаў Узбекістана, дацэнт Нацыянальнага універсітэта Узбекістана імя Мірза Улугбека, знакаміты айтматазнаўца Ахмаджон Мелібоеў распавёў пра сваю літаратурную і рэдактарскую дзейнасць, падзяліўся думкамі пра сучасны стан выдавецкай справы і сістэмы адукацыі ва Узбекістане.

 

IMG 1322 2

 

IMG 1313 3

 

У ходзе сустрэчы былі дасягнуты дамоўленасці аб магчымасці творчага, навучальнага і навуковага супрацоўніцтва з Нацыянальным універсітэтам Узбекістана, якія тычыліся стварэння сумеснай магістратуры, правядзення калектыўных медыядаследаванняў у рамках выканання праектаў БРФФІ “Міжнароднае супрацоўніцтва”. Ініцыявана серыя артыкулаў для часопіса “Сусветная літаратура”.

 

IMG 1313 4

Вверх