13 снежня 2018 года на філалагічным факультэце БДУ ў кабінеце беларускіх пісьменнікаў адбылося ўзнагароджанне пераможцаў творчага конкурсу сярод студэнтаў «Я гэты край радзімаю заву», прысвечанага Году малой радзімы. Ініцыятарам і каардынатарам Конкурсу выступілі: Фундаментальная бібліятэка БДУ, пярвічная арганізацыя БДУ «Белая Русь», грамадскае аб’яднанне «Саюз жанчын БДУ», факультэт журналістыкі і філалагічны факультэт.
Студэнты факультэта журналістыкі прынялі актыўны ўдзел у конкурсе і сталі пераможцамі. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 18 студэнтаў факультэта журналістыкі. Дыпломамі ў намінацыі «Артыкул» узнагароджаны Лейчанка Настасся (Дыплом І ступені, 4 курс), а таксама Кастэнка Лізавета (Дыплом ІІ ступені, 2 курс), Мядзведзева Марыя (Дыплом ІІІ ступені, 3 курс).
Дыплом I-й ступені ў намінацыі «Рэпартаж» атрымала Касцевіч Кацярына (3 курс), у намінацыі «Апавяданне» Тарасава Кацярына (1 курс). Дыплом III-й ступені ў намінацыі «Верш» атрымала Ігнатовіч Кацярына (3 курс).
Ад Мінскага гарадскога аддзялення «Саюза пісьменнікаў Беларусі» былі ўзнагароджаныя лаўрэты творчага конкурсу: Сакалова Ганна (3 курс), Касцевіч Кацярына, Тарасава Кацярыны, Зайцаў Мацвей (1 курс).
Павіншаваў удзельнікаў конкурсу старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Паўлавіч Пазнякоў. Усе пераможцы атрымалі памятныя падарункі ад арганізатараў.