Напярэдадні чарговага дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча студэнты ІІІ курса спецыяльнасці "Літаратурная работа (рэдагаванне)" наведалі яго кватэру ў так званым "пісьменніцкім доме" па вуліцы К. Маркса.
Аповед пра напісаныя тут творы вёў дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Пятро Жаўняровіч, а гэта і "Зямля пад белымі крыламі", якую называюць малой энцыклапедыяй Беларусі, і раман "Чорны замак Альшанскі".
 
20181122 150946
 
Пра цікавыя экспанаты-сувеніры і кнігі з бібліятэкі, пра  карціны з Кастусём Каліноўскім і Максімам Багдановічам распавяла пляменніца пісьменніка Алена Сінькевіч. Наведвальнікі падзякавалі сваякам пісьменніка за клопаты па захаванні працоўнага кабінета і за магчымасць наведаць гэтае незвычайнае для кожнага аматара беларускага прыгожага пісьменства месца.

Марыя Дарашкевіч.
 
 
 
 

Вверх