Другакурснікі пабачылі рукапісы, выданні твораў розных гадоў, архіўныя здымкі, асабістыя рэчы, творы графікі і жывапісу, якія распавядаюць пра жыццёвы і творчы шлях Янкі Купалы. Дзякуючы мемарыяльным куткам, інтэр’ерам працоўнага кабінета, наведвальнікі музея атрымалі ўяўленне пра тагачасную Вільню, Санкт-Пецярбург, даваенны Мінск.
Мультымедыйныя сістэмы, якія выкарыстоўваюцца ў экспазіцыі, не далі засумаваць нават самым нецярплівым студэнтам.