У лістападзе адзначаюць 80-гадовы юбілей доктар гістарычных навук, прафесар, заснавальнік кафедры міжнароднай журналістыкі і літаратуры Іван Іванавіч Сачанка і яго верная спадарожніца, выдатны педагог, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Ларыса Аляксандраўна Сачанка.

Аб’яднаныя адным лёсам – прафесіяй, сям’ёй, Беларускім дзяржаўным універсітэтам, якому аддадзена шмат душэўных і фізічных сіл і ў якім гартаваліся непарушнасць жыццёвых ідэалаў, цвёрдасць характару, выкладчыцкая сталасць і непрымірымасць да несправядлівасці, -- яны ідуць поруч ужо колькі дзесяцігоддзяў. Ідуць годна, у любові і шчырым клопаце адно пра аднаго. Гэты шлях упрыгожваюць любыя дзеці і ўнукі, асвятляюць кнігі і шматлікія артыкулы, бясконцая ўдзячнасць студэнтаў і шчырая павага калег.

Дарагія Ларыса Аляксандраўна і Іван Іванавіч! Здароўя і душэўнай моцы вам, утульнага сямейнага пачування, невычэрпнай жыццёвай энергіі!

Прафесару, беларускаму журналісту Івану Сачанку - 80! «Звязда», 08.11.2018

Юбілей Iвана Iванавіча і Ларысы Аляксандраўны Сачанкаў (8 лiстапада 2018 г.). Фота

Прэзентацыя да 80-гадовага юбілею Івана Іванавіча і Ларысы Аляксандраўны



sach

Вверх