21 лютага ў Інстытуце журналістыкі БДУ прайшла творчая сустрэча з паэтам-авангардыстам, удзельнікам творчага руху “Бум-Бам-Літ”, перформерам, пераможцам паэтычных слэмаў, аўтарам зборнікаў “Калі ў хаце дыверсант” (1996), “Рогі гор” (1997), “Прыкры крык” (2001), “Дыяфрагма” (2003), “Стапеліі” (2012), "Дзяцел і дупло" (2016) Віктарам Жыбулем.


Творца не проста чытаў, а пражываў верш за вершам, у перапынках адказваў на шматлікія пытанні студэнтаў дзённага аддзялення  і слухачоў факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі.


Сустрэча атрымалася запамінальнай і яскравай. Ніхто з прысутных не застаўся абыякавым.


Імпрэзу арганізавала выкладчыца кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Часнок І.Ч.

Вверх