Да Міжнароднага дня роднай мовы на факультэце журналістыкі БДУ быў прымеркаваны шэраг мерапрыемстваў. Найбольш масштабныя з іх прайшлі ў пятніцу, 21 лютага.

На тыдні студэнты разам з выкладчыкамі кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання наведалі Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Супрацоўнікi ўстановы арганізавалi экскурсiю па тэрыторыі бібліятэкі. Кітайскім студэнтам паказалі спецыялізаваную тэматычную чытальную залу з унікальнымі выданнямі на кiтайскай мове. Вялікую цікавасць выклікалі экспанаты выстаўкі, прысвечанай выдавецкай дзейнасці Францыска Скарыны. У фондах Нацыянальнай бібліятэкі захоўваецца 10 арыгінальных выданняў беларускага першадрукара. Адно з іх прадстаўлена на выстаўцы.

photo 2025 02 21 12 39 45

 

Да Мiжнароднага дня роднай мовы i 80-годдзя Вялiкай Перамогi была прымеркавана aгульнарэспублiканская дыктоўка па беларускай мове «Дата гонару i памяцi». У дыктоўцы прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі факультэта.

 

photo 2025 02 21 18 01 51

 

IMG 0068

 

Шмат пытанняў выклікае зараз выкарыстанне штучнага інтэлекту падчас навучання. Таму ў аўторак, 18 лютага, студэнты факультэта журналістыкі адправіліся на сустрэчу з маладымі навукоўцамі Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры прэзентавалі фундаментальнае выданне “Беларуская мова ад “А” да “Я”, падзяліліся вопытам выкарыстання беларускай мовы пры рабоце з нейрасеткамі.

 

photo 2025 02 18 20 27 25

 

А ў пятніцу выкладчыкі і студэнты сабраліся на круглы стол “Нейрасеткі ў адукацыі”. Вяла круглы стол дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Аксана Чарнякевіч. Выкладчыкі і студэнты абмеркавалі, як выкарыстоўваць нейрасеткі пры напісанні курсавых работ (напрыклад, пры складанні яе структуры ці афармленні спіса літаратуры), як даваць студэнтам заданні ў эпоху нейрасетак, ці варта ў навуковых публікацыях пазначаць, што яны створаны з выкарыстаннем штучнага інтэлекту.

 

photo 2025 02 21 19 25 30

 

Выкладчыкі падзяліліся сваім досведам сутыкнення са згенераванымі тэкстамі студэнтаў, а студэнты – спісам нейрасетак.

 

IMG 0001

 

Яркім момантам дня стаў літаратурна-музычны вечар. Падчас імпрэзы выступілі як беларускія, так і замежныя студэнты. Яны чыталі вершы беларускіх і рускіх паэтаў, у тым ліку і ў перакладзе на іх родныя мовы.

 

photo 2025 02 21 21 36 03

 

IMG 0413

 

Студэнты першага курса выканалі некалькі музычных кампазіцый. Арганізавала такую кранальную сустрэчу кафедра медыялінгвістыкі і рэдагавання. Ладзіць літаратурна-музычныя вечарыны на журфаку стала добрай традыцыяй. Упершыню такую сустрэчу правялі ў 2011 годзе.

 

photo 2025 02 21 21 32 26

 

photo 2025 02 21 21 32 22

 

Таксама на працягу дня, 21 лютага, савет стараст і студэнцкае навуковае таварыства падрыхтавалі цікавыя заданні, гульні, загадкі і шмат сюрпрызаў. Разам студэнты ўспомнілі лепшыя творы беларускіх пісьменнікаў, беларускія прыказкі і прымаўкі. А сапраўдных аматараў беларускай культуры чакалi нацыянальныя стравы!

 

photo 2025 02 21 21 23 49

photo 2025 02 21 21 23 44

Вверх