Новай старшынёй Савета стараст факультэта журналiстыкi БДУ выбрана Яніна Клімовіч, студэнтка 2 курса спецыяльнасцi «журналiстыка». Выбары прайшлi 3 красавіка.
Прадстаўнікі студэнцкiх арганізацый праслухалi справаздачу ўжо былой старшыні арганізацыі Марыі Дашкевіч, падвялi вынікі работы за мінулыя два гады.
За час, калі старшынёй Савета стараст была Марыя Дашкевіч, арганізацыя аднавіла актыўную дзейнасць і далучыла да яе стараст-замежнікаў, перайшла на беларускую мову, правяла некалькі цікавых мерапрыемстваў, паглыбіла ўзаемадзеянне з выкладчыкамі і дэканатам.
Віншуем Яніну Клімовіч з ганаровай і адказнай пасадай! Жадаем ёй натхнення, вялікіх поспехаў, плённай і прыемнай працы!
Словы падзякі Марыі Дашкевіч і віншаванне Яніне Клімовіч выказаў таксама і намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце – Алег Нікіфараў, які прысутнічаў на мерапрыемстве.