19 лютага 2024 г. у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Дня роднай мовы (21 лютага), на тэму: «Беларускамоўнае асяроддзе. Папулярызацыя роднай мовы».
Спікеры пад мадэратарствам Віктара Іванавіча Іўчанкава, прафесара кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ, доктара філалагічных навук паразважалі на тэмы: Ці ёсць зацікаўленнасць роднай мовай моладдзю? Як папулярызуецца беларуская мова сёння? У чым асаблівасць нашай мовы? Ці ўплывае на развіццё нацыянальных моў штучны інтэлект? Пагядзець запiс прамой трансляцыi прэс-канферэнцыі вы можаце па наступнай спасылцы.