Першакурснiкi спецыяльнасці «журналістыка» разам з дацэнтам кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання Ліліяй Шасцярнёвай на працягу снежня наведвалі Дом радыё, дзе знаёміліся з дзейнасцю Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, радыё «Культура», радыё «Сталіца», міжнароднага радыё «Беларусь».

 

photo 2024 01 04 12 18 58

 

Пра асаблівасці падрыхтоўкі медыятэкстаў да эфіру расказала Наталля Сіротка, Максім Угляніца, Валерый Радуцкі, Яраслаў Даніленка. Журфакаўцы даведаліся пра тыповыя арфаэпічныя і акцэнталагічныя памылкі, складанасці перакладу інфармацыі з рускай мовы на беларускую, спецыфіку падрыхтоўкі тэкстаў на радыё.

 

MFq8hu6miOQ

 

Акрамя таго, у студэнтаў была магчымасць паназіраць за прамымі эфірамі, прысутнічаць на рэпетыцыі аркестра, наведаць цэнтральную апаратную. Асаблівую цікавасць выклікала сустрэча з выпускніком журфака Яраславам Даніленкам, які на сёння запатравабаваны на многіх радыёканалах. Пасля знаёмства з міжнародным радыё «Беларусь» дзве студэнткі прымалі ўдзел у кастынгу канала для вяшчання на польскай мове.

 

photo 2024 01 04 12 19 03

Вверх