Студыя маладзёжнага лідара “Эфектыўная прамова” арганізавана прафесарам кафедры перыядычнага друку i вэб-журналiстыкi Віктарам Іванавічам Іўчанкавым.
На працягу снежня ў рамках дысцыпліны “Медыярыторыка” студэнты 4 курса журфака кожны аўторак першай і другой, а ў чацвер – трэцяй груп выступаюць перад аднакурснікамі з прамовамі па абранай імі ж тэме.
Выступленні кваліфікуюцца па спецыяльнай ацэначнай шкале як студэнтамі, так і выкладчыкам. У выніку фарміруецца рэйтынг аратара, паводле якога вызначыцца пераможца ў кожнай групе. Студэнты з самым высокім рэйтынгам прадэманструюць свае навыкі на заключнай імпрэзе “Сакратыкус”, а пераможца будзе ўганараваны ў Дзень роднай мовы.
Кожны прамоўца павінен выканаць два патрабаванні: адпавядаць айчыннаму рытарычнаму ідэалу Сакрата-Платона і гаварыць па-беларуску.