Факультэт журналістыкі БДУ, кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання па ініцыятыве пярвічнай арганізацыі “Беларускага саюза жанчын” БДУ правялі міжфакультэцкі конкурс творчых прац, прысвечаных дзяржаўнаму святу – Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі.

 

239A6017

 

Удзельнікам прапанавалася напісаць творчую працу на адну з тэм: “Аб'яднанне, салідарнасць працоўных у развіцці суверэннай і квітнеючай Беларусі”, “Стваральная праца, імкненне да сацыяльнай справядлівасці – галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства”, “Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі – даніна павагі да гісторыі і традыцый беларускага народа”.

 

239A6024

 

У конкурсе прынялі ўдзел студэнты факультэта журналістыкі, а таксама філалагічнага і гістарычнага факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. На конкурс было пададзена больш за 30 творчых прац.

 

239A6028

 

Дыпломамі першай ступені ўзнагародзілі Алёну Калкоўскую, студэнтку факультэта журналістыкі, і студэнтак філалагічнага факультэта – Ганну Несцер і Ілону Сагіраву.

 

Другое месца падзялілі Ганна Гундар (факультэт журналістыкі), Анастасія Сізікава (філалагічны факультэт) і Паліна Маліноўская (гістарычны факультэт).

 

На трэцім месцы – студэнты факультэта журналістыкі Аляксей Тумаркін і Сун Чжэхаа, а таксама прадстаўніцы філалагічнага факультэта Аліна Мычко і Марыя Пратасава.

 

239A6033

 

239A6037

 

239A6040

 

Шчыра віншуем пераможцаў!

 

239A6045

Вверх