Па ініцыятыве пярвічнай арганізацыі БДУ «Беларускага саюза жанчын», адміністрацыі факультэта журналістыкі БДУ і кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання сярод нашых студэнтаў праводзіўся творчы конкурс, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.
Студэнтам было прапанавана напісаць эсэ на адну з тэм: «Пераемнасць усіх пакаленняў у развіцці суверэннай і квітнеючай Беларусі», «Непахіснасць беларускай нацыі», «Датычнасць кожнага грамадзяніна да лёсу краіны».
Перамагла ў конкурсе студэнтка 2-га курса спецыяльнасці «Журналістыка міжнародная» Парфяновіч Каліна-Ніколь.
Другое месца падзялілі студэнткі 1-га курса – Арцюхоўская Кацярына (спецыяльнасць «Журналістыка») і Лашко Ангеліна (спецыяльнасць «Інфармацыя і камунікацыя»).
На трэцім месцы – студэнткі 1-га курса спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя» Зорыч Вераніка і Лашкевіч Вера.
Віншуем пераможцаў!