Прафесар Віктар Іўчанкаў прыняў удзел у пасяджэнні круглага стала “Сумоўя аснова – жывое слова…”: феномен навукова-асветніцкай традыцыі часопіса “Роднае слова”, прымеркаванага да 35-годдзя з дня выхаду першага нумара часопіса, якое адбылося 3 сакавiка 2023 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

 

1DSC 0358

 

Віктара Іванавіча звязвае з часопісам шмат лёсавызначальных падзей, калі ён 25-гадовым аспірантам роўна 35 гадоў таму прынёс свой артыкул у толькі што створаную рэдакцыю, а пасля, з’яўляючыся дарадцам міністра адукацыі па сувязях са СМІ і грамадскасцю, на працягу амаль 20 гадоў курыраваў дзейнасць педадагагічнай прэсы, у тым ліку і “Роднага слова”, тыраж якога складаў тады ля 10 тысяч паасобнікаў.

 

Пуцявіны “Роднага слова” перапляліся з лёсам суверэннай Беларусі і лёсам выбітных асоб мовазнаўчай навукі. У прывітальным слове прафесар Віктар Іўчанкаў адзначыў неацэнны ўнёсак часопіса ў рэалізацыю Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, прыняццё якога ў 2008 годзе, па вызначэнні Прэзідэнта А.Р.Лукашэнкі, стала беспрэцэдэнтным крокам ў развіцці суверэннай Беларусі. У аўтарскіх рубрыках “Пішам па-беларуску” (2008-2010) і “Правапіс у дзеянні” (2020-2022), якія выходзілі ў часопісе “Роднае слова”, прафесар паказаў эфектыўнасць прынятых рашэнняў і вызначыў прыярытэты правапіснага ўнармавання ў айчынных медыя.

 

1DSC 0361

 

1DSC 0366

 

Віктар Іванавіч падарыў у бібліятэку рэдакцыі сваю манаграфію “Вобразнае слова ў прозе Уладзіміра Караткевіча”, якая і была апрабіравана ў нумарах часопіса. Гэты падарунак сімвалічна перакідае масток у будучае часопіса. Кніга выйшла ў серыі “Да стагодззя БДУ”. Прафесар пажадаў роднасловаўцам, каб праз 65 гадоў і часопіс адзначыў сваё стагоддзе. Не знік, не перарос у нейкае іншае выданне, а застаўся тым феноменам, які забяспечвае пакаленням пераемнасць. І служыць яго вялікасці - Роднаму Слову!

 

1DSC 0116

 

afish

 

Вверх