21 лютага на факультэце журналістыкі адбылася літаратурна-музычная імпрэза «Пра мір і Радзіму на матчынай мове», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. У медыятэцы імя Цікоцкага на Кальварыйскай 9 сустрэліся вядомыя паэты і пісьменнікі, дзеячы беларускай культуры, публіцысты і вучоныя-выкладчыкі, студэнты, супрацоўнікі факультэта журналістыкі і фундаментальнай бібліятэкі БДУ.

 

IMG 1274

 

IMG 1279

 

IMG 1289


Спецыяльна запрошанымі гасцямі мерапрыемства былі: журналіст, паэт, Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Навум Якаўлевіч Гальпяровіч; паэт, доктар філалагічных навук, загадчык Цэнтра філасофіі літаратуры і эстэтыкі Інстытута філасофіі НАН Беларусі Валерый Аляксандравіч Максімовіч; кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання Пётр Пятровіч Жаўняровіч. У чытальнай зале бібліятэкі прагучалі вершы на патрыятычную тэматыку ў аўтарскім выкананні.

 

IMG 1344

 

IMG 1306

 

IMG 1308

 

Асобую частку вечарыны склалі паэтычныя і музычныя выступленні студэнтаў факультэта журналістыкі з Беларусі, Расіі і Кітая.

 

IMG 1348

 

IMG 1350

 

IMG 1360

 

IMG 1370

 

IMG 1375

 

IMG 1391

 

Ініцыятарам падзеі была кафедра медыялінгвістыкі і рэдагавання факультэта журналістыкі, да якой далучыліся: кафедра літаратурна-мастацкай крытыкі, члены пярвічнай арганізацыі БСЖ факультэта журналістыкі і фундаментальнай бібліятэкі БДУ. Куратарам імпрэзы выступіла дацэнт кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання, кандыдат філалагiчных навук Вольга Аляксандраўна Горбач.

 

IMG 1406

 

21 лютага Савет стараст факультэта журналістыкі таксама арганiзаваў квэст, які прымеркаваны да свята.

 

photo 2023 02 21 19 39 57

 

photo 2023 02 21 19 39 59

 

photo 2023 02 21 19 39 58

 

photo 2023 02 21 19 39 57 2

 

Дзень роднай мовы на факультэце журналістыкі праводзіўся сёлета ў трынаццаты раз. Першы раз атмасфера гэтага свята з'явілася на факультэце ў 2011 годзе. Мiжнародны дзень роднай мовы пачалі адзначаць у 1999 годзе пасля прапановы ЮНЭСКА такім чынам абараняць і захоўваць як мага больш моў свету.  

Вверх