20 лютага 2023 г. у 11.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Дня роднай мовы (21 лютага), на тэму: «Патрыятызм праз мову: любоў да Радзімы пачынаецца з маленства». Яе мадэратарам выступiць Вiктар Іванавіч Іўчанкаў, прафесар кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ, доктар філалагічных навук.

 

68

 

На прэс-канферэнцыі спікеры адкажуць на пытанні: ці ёсць зацікаўленнасць роднай мовай моладдзю? Як папулярызуецца беларуская мова сёння? У чым асаблівасць нашай мовы? Што неабходна рабіць, каб прасоўваць родную мову? І гэтак далей… Трансляцыя прэс-канферэнцыi будзе арганiзавана на YouTube-канале Дома прэсы, падключыцца можна будзе 20 лютага 2023 г. у 11.00 па наступнай спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=O66gVSMa8Y0

 

Адным з найважнейшых складнікаў культурнага кода нацыі і патрыятычнага выхавання з’яўляецца менавiта нацыянальная мова, якая выступае не толькі ў якасці сродку камунікацыі, але галоўнага элемента культуры, сімвала нацыянальнай свядомасці, падмурка нацыянальнай ідэнтыфікацыі, гістарычнай памяці, сродку захавання і перадачы сацыяльнага вопыту, а значыць і асновай кансалідацыі нацыі.

 

047cf2b3bea54775b87a65e0094d6cfd

 

Удзел у прэс-канферэнцыi «Патрыятызм праз мову: любоў да Радзімы пачынаецца з маленства» прымуць:


Іўчанкаў Віктар Іванавіч – прафесар кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ (мадэратар);

Капылоў Ігар Лявонавіч – дырэктар філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа», кандыдат філалагічных навук, дацэнт;

Саверчанка Іван Васільевіч – дырэктар філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар;

Караткевіч Вячаслаў Іванавіч – начальнік упраўлення маніторынгу якасці адукацыі, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі НМУ «Нацыянальны інстытут адукацыі»;

Шніп Віктар Анатольевіч – намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» – галоўны рэдактар часопіса «Полымя»;

Шапран Наталля – галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова»;

Канановіч Аляксандр Віктаравіч – адказны сакратар часопіса «Бярозка».


Фота: sb.by

Вверх