21 лютага адбудзецца сёмы занятак штогадовага адукацыйнага студэнцкага праекту «Акадэмія камунікацыі», які пройдзе пад сузор'ем Ліры. Тэма занятку — «Як і чаму кампаніі размаўляюць на нацыянальных мовах».

Разам мы разбярэмся, як лакалізуюцца сусветныя брэнды і чаму так важна весці камунікацыю з аўдыторыямі на роднай ім мове.

 

Сустрэча адбудзецца 21 лютага па адрасу Кальварыйская, 9, аўдыторыя 414. Час занятку 18.00-20.00. Форма для рэгістрацыі.

 

«Акадэмія камунікацыі» - гэта праект, які будуецца па прынцыпе «роўны навучае роўнага». Сёлета студэнты 3 курса спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя» і іх госці вучацца арыентавацца ў камунікацыйных сузор'ях і складаць сваю ўнікальную карту зорнага неба. Запланавана 12 сузор'яў і 12 заняткаў, падчас якіх студэнты і запрошаныя эксперты дапамогуць разабрацца ў сучасных напрамках камунікацыі.

 

com 5673

Вверх