З чаго пачынаецца творчасць? Гэтае пытанне застаецца вызначальным у журналісцкай працы. Пра месца журналіста ў сучаснай камунікацыйнай прасторы, прыроду фейкавай журналістыкі і механізмы навінавых агрэгатараў змаглі даведацца ўдзельнікі праекту «Студэнт на тыдзень» у дыялогу з прафесарам Віктарам Іўчанкавым.
Слухачы з захапленнем паўдзельнічалі ў трэнінгу «Cтвараю эфектыўны тэкст». Здавалася б, з лёгкага задання можна зрабіць маштабіраваныя высновы аб ідэнтычнасці чалавека, дзе маўленне становіцца яго ўніверсальным ДНК.