У рамках XXIX Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша выкладчыкі кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання факультэта журналістыкі прынялі ўдзел у прэзентацыі кнігі доктара педагагічных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Аляксандра Радзькова «Рэктары».
Кнiга выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў серыі «Люстэрка лёсу». Удзельнікі імпрэзы пачулі захапляльную лекцыю аўтара пра алгебраічную тэорыю інварыянтаў, адаптаваную на людскія лёсы.
Варта адзначыць, што слухачамі лекцыі сталі героі кнігі – рэктары, а таксама калегі, паплечнікі і сябры. У кнізе падаецца сучасная гісторыя вышэйшай адукацыі суверэннай Беларусі, прасякнутая не цыркулярамі і загадамі, а непасрэднымі дзеяннямі і канкрэтнымі справамі людзей ад універсітэцкай практыкі, іх эмоцыямі і даляглядамі.