Падчас правядзення V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Стылістыка: мова, маўленне і тэкст», прысвечанай 100-годдзю Міхася Цікоцкага, што адбылася 23-24 лютага на журфаку БДУ, была прадэманстравана біяграфічная відэапрэзентацыя пра вучонага. Яна выклікала шчырую зацікаўленасць і ва ўдзельнікаў канферэнцыі, і ў карыстальнікаў інтэрнэту.
У ёй былі паказаны рэдкія архіўныя кадры. Скразной ідэяй стала пераемнасць творчых задум аб лёсе, роднай Беларусі, што вылілася ў музыцы і слове. Бацька Міхася Яўгенавіча, Яўген Карлавіч Цікоцкі — вядомы беларускі кампазітар. А сыну было наканавана стаць заснавальнікам айчыннай стылістыкі. У год гістарычнай памяці сімвалічна спалучыліся біяграфічныя факты прафесара як ветэрана Вялікай Айчыннай і годнага сучасніка станаўлення суверэннай Беларусі.
Аўтарамі відэапрэзентацыі выступілі прафесар Віктар Іўчанкаў, магістрант Максім Цюцянькоў і студэнт 2 курса Ігар Пракоп’еў. Глядзіце па спасылцы «Жыццёвыя пуцявіны прафесара Міхася Цікоцкага».