23 лютага на факультэце журналiстыкi БДУ пачала работу V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Стылістыка: мова, маўленне і тэкст», прысвечаная 100-годдзю заслужанага работніка адукацыі Рэспублікі Беларусь, доктара філалагічных навук, прафесара Міхася Яўгенавіча Цікоцкага.

 

Пленарнае пасяджэнне з вітальным словам адкрыў Віктар Іванавіч Іўчанкаў, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання БДУ. Першы дзень канферэнцыi прайшоў у змешаным фармаце (анлайн – zoom і афлайн – аўд. 416).

 

photo 2022 02 23 11 04 35

 

IMG 4616

 

IMG 4617

 

IMG 4610

 

Навукоўцы з Беларусі і Расіі, Украіны і Польшчы абмеркавалi праблемы стылістыкі ў сучасным свеце, дынамічныя працэсы ў мове і стылі СМІ, дыскурснага аналізу СМІ, медыярыторыкі і рэдагавання, функцыянавання слова ў мастацкім і публіцыстычным тэкстах. Таксама былi разгледжаны пытанні новай парадыгмы інфармацыйнага ўзаемадзеяння ў журналістыцы. Да пачатку канферэнцыі выдадзена навуковае электроннае выданне – зборнік матэрыялаў канферэнцыі.

 

IMG 4609

 

IMG 4611

 

24 лютага пройдзе прэзентацыя выданняў супрацоўнікаў кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (мультымедыйная бібліятэка). Пры наведванні факультэта журналістыкі БДУ ёсць магчымасць пакінуць запісы ў Кнізе памяці прафесара Міхася Цікоцкага (1-ы паверх, аўд. 108 – медыятэка імя прафесара М. Я. Цікоцкага).

 

Tikockij 2017 12

  

Міжнародныя навукова-практычныя канфэрэнцыi, прысвечаныя прафесару Міхасю Яўгенавічу Цікоцкаму, ладзяцца з 2002 г. на факультэце журналістыкі БДУ кожныя 5 гадоў у лютым.

 

Konf Tikozkij 001

Архiўнае фота. Мiжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 85-годдзю Міхася Яўгенавіча Цікоцкага (люты 2007 г.).

 

Доктар фiлалагiчных навук, прафесар, заслужаны работнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь Мiхась Яўгенавiч Цiкоцкi – заснавальнік беларускай стылістыкі, аўтар падручнікаў «Стылістыка тэксту», «Стылістыка публіцыстычных жанраў», «Стылістыка газетных жанраў» i iнш., таленавіты журналіст. З 1953 г. М. Я. Цікоцкі працаваў на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта спачатку ў якасці выкладчыка, дацэнта кафедры тэорыі і практыкі савецкага друку, а з 1965 г. - яе загадчыка. У 1969 г. заснаваў кафедру стылістыкі і літаратурнага рэдагавання, якой кіраваў дваццаць гадоў.

 

slide 12 1

Вверх