21 лютага мы адзначым Дзень роднай мовы. Што ёсць мова? Чаму яна служыць бар’ерам для стварэння паўнавартаснага штучнага інтэлекту? Ці спраўдзіцца мара чалавецтва - гаварыць на адной мове? І шмат яшчэ пытанняў абмяркуюць студэнты журфака разам з прафесарам Віктарам Іўчанкавым на яго лекцыі, якая адбудзецца ў медыятэцы імя М.Я.Цікоцкага (Кальварыйская, 9, 108) 18 лютага 2022 года ў 11.40. Калі вы хочаце далучыцца да інтэлектуальнага свята, прыходзьце. Пасля лекцыі адбудзецца ўганараванне пераможцаў конкурса чытальнікаў.