Дацэнт кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання Сяргей Зелянко стаў дыпламантам Міжнароднай літаратурнай прэміi імя Антона Дэльвіга «За вернасць Слову і Айчыне». У конкурсе на атрыманне літаратурнай прэміі ўдзельнічалі 52 прадстаўнікі з Беларусі, Расіі і Чарнагорыі.
Сяргей Віктаравіч у навукова-даследчай працы «Вобраз Радзімы-Маці ў грамадзянскай лірыцы Аляксандра Паўлавіча» прааналізаваў творы паэта і вылучыў тры мастацкія выявы Радзімы-Маці. Кожны з іх напоўнены глыбокім сэнсам і адлюстроўвае гісторыю русінскага народа і ўсходніх славян.
Конкурс на суісканне прэміі «За вернасць Слову і Айчыне» імя Антона Дэльвіга заснаваны рэдакцыяй «Літаратурнай газеты» ў гонар яе першага рэдактара ў 2010 годзе. Конкурс з'яўляецца адкрытай творчай пляцоўкай для літаратараў, дзеячаў культуры, мастацтва і навукі, якія адлюстроўваюць у сваіх работах актуальныя праблемы сучаснага грамадства, накіраваныя на захаванне культурна-гістарычнай спадчыны.
Бліжэйшым часам конкурсную працу можна будзе прачытаць у зборніку «Сапраўднае мінулае - гэта навука і асвета».
Кафедра медыялінгвістыкі і рэдагавання віншуе Сяргея Віктаравіча і жадае далейшых творчых і навуковых перамог.