У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падвялі вынікі Рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечанага Году народнага адзінства.

 

На конкурс было прадстаўлена больш за 1500 твораў розных жанраў: ад песен і вершаў і да навуковых даследаванняў. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання Сяргей Віктаравіч Зелянко атрымаў дыплом ІІІ ступені ў намінацыі «Мова маёй зямлі».
 

 photo 2022 01 11 17 15 17


Спецыяльна для конкурсу ён падрыхтаваў дасціпны аповед пра родную мову. У артыкуле расказаў, якія ж стасункі паміж беларускай мовай і іншымі мовамі свету. Цікава, што асаблівы акцэнт у працы зроблены на заканадаўчых актах, якія тычацца беларускай мовы.

Жадаем Сяргею Віктаравічу яшчэ большых перамог, дасягненняў у навукова-даследчыцкай дзейнасці і ў сямейным жыцці.

 

photo 2022 01 11 17 15 18 

 

Пераможцамі конкурсу сталі звыш двухсот чалавек самых розных прафесій і ўзростаў. Конкурс накіраваны на ўмацаванне кансалідацыі беларускага грамадства і нацыянальга адзінства, фарміраванне пачуцця гонару за гераічнае мінулае беларускага народа, падтрымку таленавітых творчых людзей, папулярызацыю нацыянальнай гісторыі, культуры, мовы.

 

Вверх