Факультэт журналістыкі – гэта месца, дзе вучацца крэатыўныя, таленавітыя і сацыяльна актыўныя навучэнцы з усёй рэспублікі. Каб стаць студэнтам журфака БДУ, трэба яшчэ ў школьныя гады адпаведна зарэкамендаваць сябе – паказваць свае таленты на конкурсах і алімпіядах, праяўляць творчыя здольнасці на розных мерапрыемствах.

 

239000 57

 

Усё гэта можна сказаць пра адну з нашых абітурыентак, Вікторыю Бурак, плённую працу якой днямі адзначылі па-сапраўднаму навагоднім падарункам – запрашэннем на Навагодні баль для моладзі ў Палац Незалежнасці. Дзяўчына – выдатніца, пераможца алімпіяд па беларускай мове і літаратуры, ўдзельніца праекта “Чытацкі клуб”, які ладзіцца на радыёканале “Культура” сумесна з часопісам “Бярозка”.

 

uqkPZbHcLqw

 

У “Школе маладога журналіста”, праекце факультэта журналістыкі, Вікторыя таксама паспела праявіць сябе з лепшага боку. Яе поспехі ў вучобе і пазашкольнай дзейнасці так ярка заззялі на небасхіле адоранай моладзі Беларусі, што не заўважць яе таленты было немагчыма. Вынік – запрашэнне на мерапрыемства дзяржаўнага ўзроўню.

 

239000 13

 

– Я святкую Нараджэнне Хрыстова 25 снежня, таму баль у Палацы Незалежнасці, які адбыўся якраз напярэдадні свята, стаў грандыёзным пачаткам маёй зімовай казкі, – дзеліцца ўражаннямі Вікторыя. – Структура балю ўяўляе сабой дзве часткі: афіцыйная праграма і адвольная. Падчас афіцыйнай часткі усе выконвалі загадзя падрыхтаваныя танцы. Пасля традыцыйнай часткі пачалася больш звыклая для сучаснай моладзі праграма, дзе былі фуршэт, бальныя гульні, бугі-вугі і выступленні папулярных артыстаў. Пасля заканчэння святочнага вечара ўсе ўдзельнікі і госці балю атрымалі падарункі і календары на 2022 год.

 

6872

 

Спадзяемся, што гэты ўзнёслы настрой будзе з Вікторыяй увесь наступны год, і яе галоўная мара – паступленне на факультэт журналістыкі – абавязкова спраўдзіцца!

 

b90i7064

 

Фота: president.gov.by

 

Вверх