Падчас пасяджэння Савета факультэта журналістыкі 30 лiстапада 2021 г. старшаму выкладчыку кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання Максіму Леанідавічу Зайцаву ўручаны дыплом кандыдата навук.

 

photo 2021 11 30 17 47 11

 

Максім Леанідавіч абараніў дысертацыю "Трансмедыйнасць сучаснай камунікацыі: новыя тэхналогіі і практыкі мадэлявання кантэнту" пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук прафесара Віктара Іванавіча Іўчанкава.

 

IMG 20210611 164250

 

Абарона дысертацыi адбылася 11 чэрвеня 2021 г. на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 02.01.08 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Афіцыйнымi апанентамi вступiлi Сянкевіч Васіль Іванавіч, доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна i Градзюшка Аляксандр Аляксандравіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Апаніруючая арганізацыя – Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”.

 

IMG 20210611 164043

 

Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме ВАК 20 кастрычніка 2021 г. было зацверджана рашэнне савета па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата фiлалагiчных навук Максіму Леанідавічу Зайцаву.

 

Максім Леанідавіч паспяхова сумяшчае і выкладчыцкую працу на факультэце, і прадзюсарскую ў Белтэлерадыёкампаніі. Ён з’яўляецца аўтарам і прадзюсарам шматлікіх праектаў. Адзін з іх добравядомы журфакаўцам — “Штурман авіяцыі”, прысвечаны 100-гадоваму юбілею прафесара Рыгора Васільевіча Булацкага. Жадаем Максіму Леанідавічу яшчэ большых поспехаў у навуковай дзейнасці і тэлевізійнай практыцы.

 

IMG 20210611 164056

Вверх