Выкладчыкі кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання са студэнтамі прынялі ўдзел у прэзентацыі інтэрактыўнага выдання “Памятныя месцы Беларусі”, што адбылася ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Мерапрыемства было арганізавана выдавецтвам “Адукацыя і выхаванне”, якое з’яўляецца базавай арганізацыяй кафедры, і ўжо доўгі час там функцыянуе філіял кафедры.
Падчас сустрэчы выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” прадставіла выданне "Памятные места Беларуси". Гэта зусім новая кніга з элементамi дапоўненай рэальнасцi.
Студэнты бліжэй пазнаёміліся з аўтарамі выдання і асаблівасцямі вытворчасці сучаснай кнігі.